Армрестлинг
23-24 октября 2015 года в г. Гомеле прошел кубок Республики Беларусь по армрестлингу, в котором приняли участие 123 спортсмена. Речицкий район представляла команда учреждения «ДЮСШ №1 Речицкого района» в составе 10 спортсменов - рукоборцев. Лучших результатов в своих весовых категориях добились: Волошин Леонид, Коченя Дмитрий, Никитенко Артем - II место, Исакова Виктория, Арефьев Александр – III место.
Спортсмены «ДЮСШ №1 Речицкого района» входили в состав сборной команды Гомельской области, которая заняла первое общекомандное место.
Поздравляем тренера-преподавателя Стрижака А.К. и желаем тренеру и спортсменам дальнейших побед на соревнованиях!
У культурна-спартовым комплексе ГДТУ імя П. Сухога прайшлі чэмпіянат і першынство Гомельскай вобласці па армрэслінгу. У спаборніцтвах бралі ўдзел больш за 120 спартоўцаў з навучальных устаноў і СДЮШАР прафсаюзаў Гомеля, а таксама Мазыра, Рэчыцы, Калінкавічаў, Жлобіна. Рэчыцкія барацьбіты на руках паказалі найлепшыя вынікі.
У першынстве вобласці спаборнічалі спартоўцы 1998 года нараджэння і маладзейшыя. Пераможцы і прызёры вызначаліся паводле сумы ачкоў у барацьбе на правую і левую рукі. Першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі: сярод дзяўчат у катэгорыі 50 кг – Наталля Лапко, якая вучыцца ў аграрным каледжы, а ў катэгорыі 60 кг – Вікторыя Ісакава са школы № 11; сярод юнакоў у катэгорыі 55 кг – Аляксей Смоліч, 60 кг – Уладзімір Помазаў, 50 кг – Арцём Самсонаў (усе трое хлопцаў навучаюцца ў сёмай школе), 65 кг – Арцём Арэф’еў, які вучыцца ў РДПАТЛ. На другіх прыступках п’едэсталу гонару апынуліся: у вазе 75 кг – Дзмітрый Караленка з РДПАТЛ, 50 кг – Ян Верабей, 60 кг – Арцём Ліплянскі (абодва з СШ № 11), +80 кг – Леанід Валошын. Трэція месцы скарыліся: у вагавай катэгорыі 60 кг – Мікалаю Сівуху, а сярод спартоўцаў вагой +80 кг – Уладзіславу Бубенюку (прызёры вучацца ў СШ № 7). У камандным заліку каманда ДЮСШ № 1 Рэчыцкага раёна заняла першае месца.
Чэмпіянат вобласці праводзіўся сярод дарослых удзельнікаў. І тут таксама нашы спартоўцы былі сярод лепшых. У вагавай катэгорыі 60 кг першае месца заняў Мікола Стась. На другія месцы ўзняліся Арцём Нікіценка ў катэгорыі 70 кг, Дзмітрый Качэня – сярод барацьбітоў вагой 80 кг, Аляксандр Мельнікаў – у вазе 100 кг і Леанід Валошын – у вагавай катэгорыі +100. На трэціх прызавых месцах апынуліся ў катэгорыі 60 кг Уладзімір Помазаў, у вазе 75 кг – Антон Балмакоў, сярод спартоўцаў вагой 85 кг – Руслан Морар. Пры гэтым трое апошніх хлопцаў выканалі разрад кандыдата ў майстры спорту. Сярод жанчын другой у вагавай катэгорыі 65 кг стала Алена Лапіна, якая падчас сваіх двубаёў выканала нарматыў кандыдата ў майстры спорту, на трэцім месцы ў катэгорыі 60 кг апынулася Вікторыя Ісакава. Другое агульнакаманднае месца – годны вынік і ў гэтым спаборніцтве. Рыхтаваў каманду да выступу трэнер Анатоль Стрыжак.
Дарэчы, Наталля Лапко, Вікторыя Ісакава, Аляксей Смоліч, Уладзімір Помазаў, Арцём Самсонаў, Арцём Арэф’еў, Мікалай Стась, Арцём Нікіценка, Дзмітрый Качэня, Александр Мельнікаў і Леанід Валошын уключаныя ў зборную каманду вобласці для ўдзелу ў першынстве Беларусі, якое адбудзецца ў красавіку ў Мінску, а пяцёра апошніх – яшчэ і ў зборную Гомельшчыны на ўдзел у чэмпіянаце краіны, які запланаваны ўжо на сакавік і будзе праводзіцца ў нашым абласным цэнтры. Пажадайма нашым спартоўцам удачы ў маючых адбыцца спаборніцтвах!
Из газеты "Дняпровец"
В Гомеле 11-12 марта состоялся очередной чемпионат Беларуси по армрестлингу. В турнире приняли участие около 100 рукоборцев со всех регионов страны.
Команда учреждения «ДЮСШ №1 Речицкого района» стала бронзовым призером. Тренирует спортсменов Стрижак А.К. (тренер высшей категории)
Лучшие результаты спортсменов:
Сумак Павел весовая категория – 85 кг. – 2 место;
Лапко Наталья весовая категория – 60 кг- 3 место;
Смолич Алексей весовая категория – 55 кг. -3 место;
Коченя Дмитрий весовая категория – 80 кг. -3 место;
Волошин Леонид весовая категория - +110 – 3 место.
А 25 марта в Барановичах стартует первенство Беларуси среди юниоров и юниорок. В котором спортсмены нашей школы примут участие. Пожелаем нашим рукоборцем удачи и громких побед.
В Барановичах 25-26 марта 2016г. прошло первенство Беларуси среди юниоров и юниорок по армрестлингу. В первенстве приняло участие 118 спортсменов(рекордное количество за последние годы) из городов: Барановичи, Гомель, Речица, Минск, Снов, Несвиж, Ляховичи, Брест, Береза, Мозырь, Могилев, Горки.
Лучшие результаты речицких рукоборцов:
1 место – Лапко Наталья в/к 50 кг (левая рука), Исакова Виктория в/к60 кг (левая рука), Волошин Леонид в/к +90 (левая рука);
2 место – Исакова Виктория (правая рука), Арефьев Александр в/к 60кг (левая рука),
Волошин Леонид (правая рука);
3 место – Арефьев Александр (правая рука)
Готовил спортсменов тренер-преподаватель Стрижак А.К.
Першынство Беларусі па армрэслінгу сярод юнакоў і дзяўчат 1998 года нараджэння і маладзейшых прайшло ў сталічным Палацы спорту. У спаборніцтвах узялі ўдзел каля сотні спартоўцаў з усіх абласцей і Мінска. Дзевяць удзельнікаў прадстаўлялі ДЮСШ № 1 Рэчыцкага раёна, сямёра з іх былі ўключаныя ў склад зборнай Гомельскай вобласці.
<figure class="image-captioned image-left" style="padding: 0px; box-sizing: border-box; border: none; display: table; float: left; color: rgb(25, 25, 25); font-family: Arial, Helvetica, sans-serif; font-size: 16px; line-height: 24px; margin: 0px 22px 16px 0px !important; background-color: rgb(255, 255, 255);"><figcaption style="margin: 12px 0px 0px; padding: 0px 11px; box-sizing: border-box; border: 0px solid rgb(0, 0, 0); text-align: center; font-size: 14px; color: rgb(96, 96, 96); display: table-caption; caption-side: bottom; line-height: 1.4;">Леанід Валошын будзе ўдзельнічаць у першынстве Еўропы</figcaption></figure>Зборная Гомельшчыны заняла першае агульнакаманднае месца на першынстве краіны, а каманда ДЮСШ № 1 Рэчыцкага раёна стала пераможцам сярод калектываў фізічнай культуры, спортклубаў і спортшкол.
Пераможцаў і прызёраў змагання вызначалі паводле сумы ачкоў, набраных у барацьбе на правую і левую руку. Рэчыцкія спартоўцы паказалі выключна высокія вынікі ў асабістым заліку. Сярод дзяўчат перамогу святкавалі Наталля Лапко ў вагавай катэгорыі 50 кг, Вікторыя Ісакава – у вагавай катэгорыі 60 кг і Уладзя Саўчанка – у катэгорыі звыш за 60 кг. Дарэчы, Уладзя ўпершыню выступала на спаборніцтвах такога ўзроўню, акрамя армрэслінга яна яшчэ займаецца і баскетболам у вядомага трэнера Аляксандра Верхатурава ў СДЮСШАР.
Сярод юнакоў таксама на першых прыступках п’едэстала гонару апынуліся Арцём Самсонаў у катэгорыі 50 кг, Аляксей Смоліч – сярод спартоўцаў вагой 55 кг іЛеанід Валошын – у вагавай катэгорыі звыш за 80 кг.
Сваімі шматразовымі перамогамі ў спаборніцтвах рознага ўзроўню Леанід Валошын заваяваў права ўдзелу ў першынстве Еўропы, якое пройдзе з 21 па 29 мая ў сталіцы Румыніі Бухарэсце. Паводле меркавання Анатоля Стрыжака – трэнера, які рыхтуе Леаніда Валошына да выступаў, у хлопца ёсць усе шанцы заваяваць адзін з медалёў еўрапейскага першынства.
Дарэчы, летась Леанід таксама меў магчымасць паўдзельнічаць у спаборнітцвах кантынента, што ладзіліся ў балгарскай Сафіі. Але недастатковае фінансаванне не дазволіла ажыццявіць гэтую задуму. Трэнер і сам спартовец спадзяюцца, што сёлета адпаведныя раённыя структуры дапамогуць юнаму рэчыцкаму асілку сабраць неабходныя сродкі для паездкі на першынство Еўропы, каб уславіць там наш горад.
Из газеты "Дняпровец"
На XXVI чэмпіянаце Еўропы ў армрэслінгу сярод юнакоў, што праходзіў з 21 па 29 мая ў сталіцы Румыніі Бухарэсце, зборную Беларусі прадстаўляў рэчычанін Леанід Валошын, які навучаецца ў Дзіцяча-юнацкай спартовай школе № 1.
Усяго з спаборніцтвах удзельнічалі амаль 800 спартоўцаў з 29 краін. Леанід Валошын выступаў у вагавай катэгорыі звыш за 80 кг, дзе агулам было 12 удзельнікаў. У першы дзень праходзілі спаборніцтвы на левую руку па формуле да дзвюх паразаў. Абедзве паразы Леанід атрымаў паводле папярэджванняў (фолаў). Вынікам стала шостае месца. На наступны дзень, у барацьбе на правую руку Валошын не здолеў перамагчы прадстаўніка Украіны, а ў змаганні за выхад у паўфінал і тройку з прадстаўніком Арменіі атрымаў паразу паводле фолу. Пададзены пратэст апеляцыйнае журы адхіліла. У выніку ў змагання на правую руку Леанід заняў чацвёртае месца.
Як лічыць страршы трэнер Гомельскай вобласці ў армрэслінгу Анатоль Стрыжак, якія трэніруе Леаніда Валошына, на вынікі паўплывала тое, што хлопец актыўна займаецца армрэслінгам усяго крыху болей за год, хаця прагрэсуе ён заўважнымі тэмпамі, а таксама адсутнасць досведу ўдзелу ў буйных міжнародных спаборніцтвах – гэта быў першы выезд юнака на еўрапейкія старты. Тым не менш, трэнер лічыць вынік дастаткова годным.
Зараз Леанід Валошын з яшчэ большым імпэтам і з улікам атрыманага на еўрапейскім чэмпіянаце досведу рыхтуецца да першынства свету, якое адбудзецца ў верасні ў балгарскай Сафіі.
Из газеты "Дняпровец"